нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
БІЯГРАФІЯ

Павел Гюле ( Paweł Huelle ) нар. 1957

Гюле, Павел, Huelle, Paweł Празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык. Нарадзіўся 10 верасня 1957 году ў Гданьску. Вывучаў польскую філалогію ў Гданьскім універсітэце. Выкладаў філасофію ў Медычнай акадэміі. У 80-х гг. быў звязаны з канспірацыйнай прэсай – працаваў у прэс-службе “Салідарнасці”. З 1994 да 1999 г. кіраваў гданьскім аддзелам Польскага тэлебачання.

Першы раман Гюле “Вайзэр Давідэк” (Weiser Dawidek, 1987) адразу зрабіўся папулярным і чытаным не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Падзеі твора адбываюцца ў 1957 годзе і ў сучаснасці і звязаныя з таямнічым знікненнем трынаццацігадовага габрэйскага хлопчыка Давідка, які ў вачах прыяцеляў быў кімсьці накшталт чараўніка і месіі. У 2000 г. раман быў экранізаваны польскім рэжысёрам В. Марчэўскім.

Далей з’явіліся кнігі “Апавяданні падчас пярэбараў” (Opowiadania na czas Przeprowadzki, 1991), “Вершы” (Wiersze, 1994), “Першае каханне і іншыя апавяданні” (Pierwsza miłość i inne opowiadania, 1994), “Мерсэдэс-Бэнц. З лістоў да Грабала” (Mercedes Benz. Z listów do Hrabala, 2001). У 2004 годзе выходзіць раман “Кастарп” (Castorp), які паўстаў з аднаго радка “Чарадзейнай гары” Томаса Мана, дзе Ганс Кастарп згадвае “чатыры семестры навучання ў Гданьскай Палітэхніцы”. Апошнія творы аўтара – раман “Таемная вячэра” (Ostatnia Wieczerza, 2007) і сборнік апавяданняў “Аповесці халоднага мора” (Opowieści chłodnego morza, 2008).

Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

Творы Паўла Гюле перакладзеныя на ангельскую, беларускую, гішпанскую, італьянскую, рускую, фінскую, французскую, шведскую і іншыя мовы і адзначаныя шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.

Калі Паўла Гюле пытаюць, якую музыку і кнігі ён узяў бы з сабою на бязлюдную выспу, ён адказвае: Баха, “Пінк Флойд”, “Атлас неба”, “Чарадзейную гару” Т. Мана, апавяданні І. Буніна, вершы Р. М. Рыльке і Ю. Чаховіча.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ