нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
БІЯГРАФІЯ

Богдан Задура ( Bohdan Zadura ) нар. 1945

Задура, Богдан, Zadura, Bohdan Польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, ангельскай і венгерскай моваў. Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе "Kamena". У 1969 годзе Задура скончыў філасофскі факультэт Варшаўскага універсітэта.

У 70-х гадах пісьменнік працаваў у правінцыйным музеі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў “Akcent”, “Literatura na świecie”, “Twórczość”. З 2004 году з’яўляецца галоўным рэдактарам апошняга.

З 1968 па 2002 пабачылі свет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005–2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік – “Усё” (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.

Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. у 2005–2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.

Сярод аўтараў, чые творы Б. Задура перастварыў па-польску, – Дзмітро Паўлычка, Тоні Гарысан, Джон Эшберы, Васіль Махно, Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан і іншыя.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ