нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
БІЯГРАФІЯ

Іван Франко ( Іван Франко ) 1856 – 1904

Франко, Іван, Франко, Іван Іван Франко, украінскі паэт, празаік, навуковец, публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў Галіцыі ў сям’і селяніна-каваля. Рана страціў бацьку; вучыўся ў школе, пасля ў гімназіі. У 1875 годзе паступіў у Львоўскі універсітэт.

Падчас навучання ва універсітэце Іван Франко далучыўся да “масквафільскай партыі” і пачаў друкаваць свае першыя вершы і доўгі фантастычны раман "Детріи и Добощуки" ў духу Гофмана.

У 1877 годзе быў арыштаваны і 9 месяцаў правёў у турме, праз што так і не змог давучыцца ва універсітэце. Пасля яшчэ двойчы знаходзіўся пад арыштам – у 1880 і 1889 гадах. Падчас турэмнага зняволення пісьменнік сабраў шмат матэрыялаў для сваіх наступных твораў. З 1885 па 1887 гады Франко працаваў галоўным рэдактарам выдання “Зара”. Сярод найбольш знакамітых твораў пісьменніка варта назваць зборнікі “З вяршынь і нізін”, аповесці “Місія” і “Чума”, паэтычны зборнік “Звялае лісце” (1893), гістарычны раман “Захар Беркут” пра часы татарскага нашэсця на Русь (1883) і многія іншыя.

Памёр пісьменнік у 1904 годзе ў беднасці.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ