нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
БІЯГРАФІЯ

Марыя Канапніцкая ( Maria Konopnicka ) 1842 – 1910

Канапніцкая, Марыя , Konopnicka, Maria Марыя Канапніцкая нарадзілася 23 траўня 1842 году ў Сувалках, рана страціла бацькоў і ў 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязаная з паўстаннем 1863 годe, і, баючыся пераследу, Канапніцкія з’ехалі ў Германію і вярнуліся на радзіму ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі. .

Марыя Канапніцкая дэбютавала ў 1870 годзе. Аўтар вершаў і рэалістычных навэлаў пра жыццё вёскі і гарадской беднаты, на грамадскую і псіхалагічную тэматыку (“Міласэрнасць абшчыны”, “Мендаль Гданьскі” і інш.). Шырока вядомыя паэма М. Канапніцкай пра долю сялян-эмігрантаў “Пан Бальцэр у Бразіліі” (Pan Balcer w Brazylii, 1892–1906, поўнае выданне ў 1910), аповесць для дзяцей “Пра гномаў і сіротку Марысю”, цыклы народных песняў “З лугоў і палёў”, “На жалейцы”. Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык. Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.

Сярод асноўных зборнікаў навэлаў Марыі Канапніцкай варта назваць наступныя: першы зборнік пісьменніцы “Чатыры навэлы” (Cztery nowele, 1888), Мае знаёмыя” (Moi znajomi, 1890), На дарозе” (Na drodze, 1893), “Людзі і рэчы” (Ludzie i rzeczy, 1898), “На нармандскім беразе” (Na normandzkim brzegu, 1904).

Памерла пісьменніца 8 кастрычніка 1910 году ў Львове.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ