Сапраўднае імя – Павал Орсаг. Нарадзіўся ў вёсцы Вышні Кубін на поўначы сучаснай Славакіі ў сям’і збяднелага двараніна. Першы значны яго твор – паэма “Леснікова жонка” – здабыў ухвальныя водгукі сучаснікаў. Разнастайная тэматыка зборнікаў Гвездаслава “Успаміны”, “Асеннія гукі”, “Санэты” (1886), “Парасткі”, “Гімны і псальмы” (1885–1895). Алегарычнае выяўленне пакутаў і бедаў славацкага народа даецца ў творах, напісаных на біблейскія сюжэты, – “Агар” (1882), “Рахіль” (1891), “Каін” (1892), “Раство” (1897), “Сон Саламона” (1900), у трагедыі “Ірад і Ірадыяда” (1909). Цыкл “Крывавыя санэты” прысвечаны асэнсаванню бедстваў, якія прынесла славакам Першая сусветная вайна.