нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Лешак Энгелькінг ( Leszek Engelking ) нар. 1955

Энгелькінг, Лешак, Engelking, Leszek Польскі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, літаратурны крытык. Нарадзіўся 2 лютага 1955. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства ў Польшчы, Украіне, Славакіі. Перакладае з ангельскай (за пераклады паэзіі і эсэістыкі Э. Паўнда атрымаў узнагароды часопіса “Літаратура ў свеце” (1989) і Саюза польскіх перакладчыкаў (2000)), гішпанскай, чэшскай, рускай, славацкай, украінскай моваў. Аўтар кніг “Хайку ўласныя і чужыя” (Haiku własne i cudze, 1991), “Пяты дом” (Dom piąty, 1997), “І іншыя вершы” (I inne wiersze, 2000) і інш. Творы Л. Энгелькінга перакладаліся на ангельскую, чэшскую, славацкую, украінскую, беларускую мовы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ