Сам Кампуш казаў пра сябе: "Нарадзіўся я ў Тавіры, атрымаў самую звычайную сярэднюю адукацыю, потым мяне адправілі ў Шатландыю вучыцца на інжынера, спачатку на тэхнічнага, потым на марскога. Здзейсніў падарожжа на Усход, адкуль прывёз паэму "Курэц опіюму". Цяпер жыву ў Лісабоне ў бяздзейнасці".Адзін з самых вядомых гетэронімаў партугальскага паэта Фэрнанду Пэсоа і адзіны, хто зазнаў выразную творчую эвалюцыю. Самы вядомы яго твор – вышэйзгаданая паэма "Курэц опіюму" (Opiário).