нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Ян Балабан ( Jan Balabán ) 1961 – 2010

Балабан, Ян, Balabán, Jan Ян Балабан нарадзіўся ў Шумперку, у евангелічнай сям'і, з маленства жыў у памежнай з Польшчай Астраве. Скончыў Аламоўцкі універсітэт па спецыяльнасці чэшская і ангельская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней – перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана – зборнік апавяданнаў “Магчыма, мы сыходзім” (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам “Lidové noviny” быў абвешчаны Кнігай году-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў “Сярэднявечча” (Středověk, 1995), “Божы трос” (Boí lano, 1998), “Вакацыі” (Prázdniny, 1998), “Мы тут” (Jsme tady, 2006), аповесць “Чорны баран” (Černý beran, 2000) і раман “Куды ішоў анёл” (Kudy šel anděl, 2005).
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ