нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Вітаўтас Дэкшніс ( Vytautas Dekšnys ) нар. 1972

Дэкшніс, Вітаўтас, Dekšnys, Vytautas Вітаўтас Дэкшніс – літоўскі паэт і перакладнік.
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 года ў Вільні. У 1994 годзе атрымаў дыплом бакалаўра, у 1996 – магістра Вільнюскага універсітэта, у 2002 годзе паступіў у дактарантуру Школы сацыяльных навук пры Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Акадэміі навук Польшчы. Дысертацыю абараніў у 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Выключэнні» (Iszimtys), за які ў 2006 на прэстыжным паэтычным фестывалі ў Друскеніках атрымаў прэмію «Малады яцвяг». Перакладае мастацкую літаратуру і публіцыстыку з польскай, латышскай, украінскай, беларускай і іншых цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх моваў. Так, дзякуючы яму на літоўскай мове загучалі творы Міхася Баярына, Андрэя Адамовіча, Віктара Жыбуля, Марыйкі Мартысевіч. Творы самога В. Дэкшніса перакладзеныя на латышскую, славенскую, ангельскую і беларускую мовы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ