Нарадзілася ў Ленінградзе, скончыла факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1988 году жыла ў Парыжы, Капенгагене, Лондане, з 1991 жыве ў Вільні. Займалася журналістыкай, перакладамі, а таксама літаратурнай дзейнасцю. З 2002 году пачала друкаваць свае вершы ў часопісах “Знамя” і “Октябрь”. Яе першы зборнік вершаў выйшаў у 2003 годзе, а першы раман (“Побег куманики”) – у 2006 годзе. І першая ж празаічная кніга трапіла ў кароткі спіс прэміі Андрэя Белага і ў доўгі спіс расійскай нацыянальнай літаратурнай прэміі “Вялікая кніга” за 2006–2007 гады.
У 2008 годзе быў надрукаваны другі раман Лены Элтанг “Каменные клёны”, за які пісьменніца атрымала прэмію “НОС-2009” ("Новая словесность").