нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Пэтра Дваржакава ( Petra Dvořáková ) нар. 1977

Дваржакава, Пэтра , Dvořáková, Petra Нарадзілася 12 лістапада 1977 году ў мараўскім гарадку Вэлкэ Мэзыржычы ў каталіцкай сям’і. У юнацтве пэўны час правяла ў кляштары. Сышоўшы з яго, скончыла медвучэльню, пасля якой працавала аперацыйнай медсястрой. Цяжкая хвароба меншага сына вымусіла яе звольніцца з працы і цалкам прысвяціць сябе догляду дзіцяці.

За дэбютную кнігу інтэрв’ю “Пераўвасобленыя мары” (Proměněné sny), якая выклікала вялікі розгалас у чэшскім каталіцкім касцёле і ў шырокай чытацкай аўдыторыі, у 2007 годзе атрымала літаратурную прэмію Magnesia Litera ў галіне публіцыстыкі. Адно з інтэрв’ю з гэтай кнігі друкавалася ў перакладзе на беларускую мову (пераклад Лізаветы Касмач) у часопісе “ARCHE” (№6, 2009). Новая аўтабіяграфічная кніга “Я – голад” (Já jsem hlad) расказвае пра драматычнае змаганне з анарэксіяй на фоне шырокай карціны прыватнага жыцця аўтаркі.

Цяпер Пэтра Дваржакава сама выхоўвае двух сыноў, завочна вучыцца на філасофскім факультэце Універсітэта імя Масарыка ў Брне, працуе капірайтэрам і публікуецца ў спецыяльных медыцынскіх выданнях.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ