нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Жузэ Эдуарду Агуалуза ( José Eduardo Agualusa ) нар. 1960

Агуалуза, Жузэ Эдуарду, Agualusa, José Eduardo Ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў партугальска- бразільскай сям’і ў горадзе Ўамбо ў Анголе. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. Аўтар некалькіх раманаў, перакладзеных на дваццаць моваў свету, — “Пара дажджоў” (Estação das Chuvas, 1996), “Чужы ў Гоа” (Um estranho em Goa, 2000), “Жонкі майго бацькі” (As Mulheres de Meu Pai, 2007), “Трапічнае барока” (Barroco tropical, 2009) і інш. Раман “Крэольская нацыя” (Nação Crioula, 1997), узнагароджаны Вялікай літаратурнай прэміяй Партугаліі, расказвае гісторыю таемнага кахання прыдуманага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы дэ Кейроша) з былой рабыняй, адной з самых заможных асобаў Анголы.

У 2007 годзе Агуалуза стаў першым афрыканскім аўтарам, які атрымаў Прэмію замежнай літаратуры газеты The Independent (Independent Foreign Fiction Prize), — за раман “Прадавец мінулага” (O Vendedor de Passados, 2004). У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугальскамоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ