нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Уладзімеж Вольскі ( Włodzimierz Wolski ) 1824 – 1882

Вольскі, Уладзімеж, Wolski, Włodzimierz Уладзімеж Вольскі (псеўданім Патэркуль), польскі паэт, празаік, перакладчык, лібрэтыст, аўтар лібрэта да операў “Галька” і “Графіня” Станіслава Манюшкі, нарадзіўся 9 кастрычніка 1824 у Пултушку. Вучыўся ў Варшаве і друкаваў свае творы ў варшаўскіх часопісах, а таксама ў багемных выданнях. Браў удзел у Студзеньскім паўстанні 1863 году, пасля яго падаўлення пераехаў у Брусэль, дзе і памёр 29 ліпеня 1882 году.

Апроч лібрэта да дзвюх операў Манюшкі Вольскі пакінуў пасля сябе зборнікі вершаў “Паўстанцкія спевы” (Śpiewy powstańcze, 1863), “Праменьчыкі” (Promyki, 1869), “Лісты з Бельгіі”, раман “Дамок на вуліцы Глыбокай” (Domek przy ulicy Głębokiej, 1859) і іншыя творы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ