Польскі пісьменнік, журналіст, вандроўнік. Нарадзіўся ў Познані. Вывучаў філасофію і
прыродныя навукі ў Ягелонскім універсітэце, а пазней у Познані і Ляйпцыгу. У 1918—1919 гг. браў удзел у Вялікапольскім паўстанні, быў адным з заснавальнікаў Польскай
вайсковай арганізацыі з 1918 па 1920 гг.
Вандраваў па Мексіцы, Індакітаі, Бразіліі, Мадагаскары, Заходняй Афрыцы, Канадзе, ЗША і іншых краінах. Напісаў 32 кнігі, якія перакладзеныя на 23 мовы свету і прададзеныя агульным накладам у 10 мільёнаў асобнікаў.