нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Фіцрой Маклейн ( Fitzroy MacLean ) 1911 – 1996

Маклейн, Фіцрой, MacLean, Fitzroy Сэр Фіцрой Х'ю Ройль Маклейн — шатландскі вайсковец, дыпламат, палітык і пісьменнік. Першы баранэт Страхур, пятнаццаты спадчынны капітан замка Дунконэл, кавалер Ордэна Брытанскай Імперыі, шатландскага Ордэна Чартапалоха, савецкага Ордэна Кутузава, югаслаўскай Партызанскай Зоркі і французскага Ваеннага Крыжа.

Атрымаў адукацыю ў Ітане і Кембрыджы, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне (у прыватнасці, наладжваў сувязь паміж югаслаўскімі партызанамі і войскамі саюзнікаў). Сябраваў з Янам Флемінгам і лічыцца адным з прататыпаў Джэймса Бонда.

Напісаў нямала кніг, у тым ліку пра гісторыю Шатландскага Сугор'я і Астравоў, адкуль паходзіць клан Маклейн.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ