нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Міхал Андрасюк ( Michał Androsiuk ) нар. 1959

Андрасюк, Міхал, Androsiuk, Michał Пісьменнік (піша па-беларуску і па-польску), журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Нарадзіўся і жыве ў Гайнаўцы (Падляшша, Польшча). Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны. Пасля заканчэння беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (1978) працаваў настаўнікам, каменячосам, журналістам, узначальваў Радыё Рацыя. Да снежня 2010 ― шэф антэны Радыё Рацыя, вядучы “Белсата”.

Дэбютаваў у “Ніве” (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы “Фірма” (2000), “Мясцовая гравітацыя” (2004), “Белы конь” (2006), “Вуліца добрай надзеі” (2010), Асноўная тэма твораў ― прыгоды местачковых жыхароў польска-беларускага памежжа. Кніга “Вагон другога класа” (Wagon drugiej klasy, 2010), якая выйшла па-польску, таксама знаёміць чытачоў з мінулым і сённяшнім днём каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак.

Міхал Андрасюк ― лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2010), сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. На прэзентацыях пісьменнік традыцыйна выступае ў бейсболцы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ