нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Мікіта Славінскі ( Никита Славинский ) ? – ?

Славінскі, Мікіта, Славинский, Никита Адзін з аўтараў газеты “Новороссийский телеграф”, у якой 28 сакавіка 1899 г. была апублікаваная частка яго буйнога твора “Запіскі доктара Брылеўскага”. У кароткай рэдакцыйнай прамове ён называўся цікавым беларускім пісьменнікам, абвяшчалася падпіска на яго кнігу, якая мела выйсці з друку ў пачатку 1900 году. Год і месца нараджэння, сацыяльны статус, адукацыя і іншыя біяграфічныя звесткі, датычныя М. Славінскага, застаюцца невядомымі. Геаграфічныя рэаліі, адлюстраваныя ў фрагменце “Вар’яцкі год”, даюць падставы меркаваць, што ён быў добра знаёмы з Гомелем і вакольнымі вёскамі. Адтуль жа вынікае, што М. Славінскі досыць добра арыентаваўся ў беларускім фальклоры, асобных момантах гісторыі краю, быў знаёмы з беларускай мовай. Вобраз доктара Брылеўскага выглядае гратэскна, што, аднак, не выключае верагоднасць прысутнасці ў творы аўтабіяграфічных элементаў. Поўнае выданне “Запісак доктара Брылеўскага”, відаць, так і не выйшла.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ