нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Оскар Мілаш ( Oscar Venceslas de Lubicz Milosz ) 1877 – 1939

Мілаш, Оскар, Lubicz Milosz, Oscar Venceslas de Французскі паэт і літоўскі дыпламат, дзядзька Чэслава Мілаша. Нарадзiўся ў мястэчку Чарэя (цяпер занядбаная вёска ў Чашніцкім раёне). Жыў у Парыжы, пісаў на французскай мове. Хутка пераадолеў дэкадэнцтва і сімвалізм ранніх вершаў, але назаўсёды захаваў выразны трагічны пафас, што збліжае яго з По і Бадлерам. Позняя яго паэзія прасякнутая рэлігійнымі матывамі. Пры канцы жыцця робіць спробу крыптаграфічнай інтэрпрэтацыі “Апакаліпсіса”. Выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак у сваім пераказе на французскую.

Апроч вершаў напісаў некалькі драматычных твораў: “Мігель Маньяра”, “Мефібасэт”, “Саўл з Тарса” і некалькі містычных трактатаў-паэмаў. У 1931 годзе Оскар Мілаш быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна, з 1966 году ў Францыі дзейнічае Таварыства сяброў Оскара Мілаша, якое выдае прысвечаныя яго творчасці “Сшыткі”.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ