нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Юзаф Ігнацы Крашэўскі ( Józef Ignacy Kraszewski ) 1812 – 1887

Крашэўскі, Юзаф Ігнацы, Kraszewski, Józef Ignacy Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) Крашэўскі — беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў.

Бацькі Крашэўскага паходзілі з Пружаншчыны і мелі там родавы маёнтак. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гг., сядзеў у віленскай турме. Жыў у Вільні, 10 гадоў рэдагаваў часопіс Athenaeum, пасля перабраўся ў Варшаву.

Юзаф Крашэўскі напісаў мноства мастацкіх твораў пра гісторыю ВКЛ. Ягоную першую паэтычную трылогію рэцэнзаваў Ян Чачот. Агулам Крашэўскі напісаў 223 раманы, у т.л. “Апошнія са слуцкіх князёў”, “Кароль у Нясвіжы”, “Пане Каханку”. Таксама аўтар навуковых працаў, у т.л. “Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні”, “Барысаў”, “Пінск і Піншчына”, “Адзенне мяшчан і сялян з ваколіц Берасця, Кобрыня і Пружан”. Вершы Юзафа Крашэўскага перакладаў на беларускую мову Янка Купала.

Паводле Вікіпедыі.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ