нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Віктар Жыбуль ( Віктар Жыбуль ) нар. 1978

Жыбуль, Віктар , Жыбуль, Віктар Паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і аспірантуру (2003). Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Калі ў хаце дыверсант” (1996), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003), паліндромнай паэмы “Рогі гор” (1997), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Удзельнік руху “Бум-Бам-Літ”, яго творы друкаваліся ў калектыўным зборніку сябраў руху “Тазік беларускі” (1998). У 2005 годзе Віктар Жыбуль сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”. Удзельнік музычных гуртоў “Рацыянальная дыета” і “Засралі казарму”. У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў Жыбуля “Забі ў сабе Сакрата!” (разам з жонкай Верай Бурлак). Яго творы перакладаліся на ангельскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.

Паводле litradio.by
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ