нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Генрых фон Кляйст ( Heinrich von Kleist ) 1777 – 1811

Кляйст, Генрых фон, Kleist, Heinrich von Нямецкі драматург, паэт і празаік. Адзін з пачынальнікаў жанру апавядання. Сваю першую п’есу “Сям’я Шрофенштайн” апублікаваў у 1803 годзе.

У 1808 годзе разам з Адамам Мюлерам пачынае выпускаць літаратурны часопіс “Фэб”, які, аднак, выходзіў толькі год. Адначасова Кляйст публікуе сваё апавяданне “Маркіза д’О” і п’есу “Разбіты гарлач”.

У 1810 годзе пасябраваў з Генрыетай Фогель, хворай на рак, якая пагадзілася разам з ім скончыць жыццё самагубствам. Апошнія гады Кляйст меў навязлівую ідэю самагубства і ў 1811 годзе звёў рахункі з жыццём, папярэдне застрэліўшы сваю сяброўку.

На творы Кляйста пісалі музыку, а яго драмы, апавяданні і эсэ неаднаразова экранізаваліся.

У 1912 годзе, калі адзначаўся стогадовы юбілей пісьменніка, была заснаваная прэстыжная нямецкая літаратурная прэмія ў яго гонар.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ