нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Ар'ен Дэйнкер ( Arjen Duinker ) нар. 1956

Дэйнкер, Ар'ен, Duinker, Arjen Нідэрландскі паэт і празаік. Нарадзіўся ў Дэлфце, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Амстэрдаме, Гронінгене і Лейдэне. Аўтар раману «Багна» (Het moeras, 1992) і трынаццаці кніг паэзіі, першая з якіх — «Чырвоны бераг» (Rode oever) — выйшла ў 1988 г. Пасля яе пабачылі свет зборнікі «Нязмушаныя вершы» (Losse gedichten, 1990), «Пяскаструйны апарат і іншае» (De gevelreiniger en anderen, 1994), «Гадзіна снення» (Het uur van de droom, 1996), «Нават калі гэта не так» (Ook al is het niet zo, 1998).

За зборнік «Гісторыя пералічэнняў» (De geschiedenis van een opsomming) у 2001 г. атрымаў прэмію Яна Кампэрта, за зборнік «Магчыма, чатыры параўнанні» (Misschien vier vergelijkingen) у 2003 г. быў намінаваны на паэтычную прэмію VSB (уручаеца штогод з 1994 г.), атрымаў яе ў наступным годзе за зборнік «Сонца і свет» (De zon en de wereld).

Творы Ар’ена Дэйнкера перакладзеныя на ангельскую, французскую, італьянскую, рускую (зборнік «История перечислений», 2006, пер. Юлии Тележко), партугальскую і іншыя мовы. У рамках праекту «Верш на ўвесь свет» (World Poem) адзін з вершаў паэта быў перакладзены на 220 моваў. У 2006 выйшаў сумесны зборнік з французкай пісьменніцай Карын Мартэль «І што? Бясконцасць» (En dat? Oneindig / Et cela? L’infini).

Разам з Кейсам Т’Хартам заснаваў «Часопіс са зменлівай назвай» (Tijdschrift met veranderlijke naam) — назва кожнага нумару залежыць ад настрою яго выдаўцоў.

З’яўляецца адным з перакладнікаў на нідэрландскую мову зборніка вершаў Ўолта Ўітмэна «Лісце травы».
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ