нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Аляксандр Чак ( Aleksandrs Čaks ) 1901 – 1950

Чак, Аляксандр, Čaks, Aleksandrs Аляксандр Чак (сапраўднае імя – Аляксандр Чадарайніс) – латышскі паэт і празаік, якога лічаць пачынальнікам урбаністычнай паэзіі ў Латвіі. Нарадзіўся ў Рызе ў сям’і шаўца. У 1919 годзе, падчас навучання на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1922 вярнуўся ў Латвію. Першы верш Чака быў надрукаваны ў 1925 годзе. У 1928 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік “Seši”, прысвечаны Рызе. У сваіх вершах паэт закранаў тэмы, дагэтуль не адлюстраваныя ў латышскай паэзіі, – начное жыццё гораду, беспрытульнікі, прастытуткі, бедната. Акрамя апявання жыцця Рыгі, у сваёй паэзіі Чак надаваў увагу любоўнай лірыцы, а таксама вершам, прысвечаным латышскім стралкам. Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам празаічных твораў, праўда, не настолькі вядомых, як яго паэзія.

У 1949 годзе, калі Латвія ўжо ўваходзіла ў склад СССР, Чака абвінавачваюць у адыходзе ад марксісцкіх каштоўнасцяў і пісанні палітычна няправільных вершаў. Гэтае абвінавачанне моцна паслабіла стан яго здароўя, і 8 лютага 1950 году паэт памёр ад хваробы сэрца.

Сёння адна з цэнтральных вуліц Рыгі носіць яго імя, там жа знаходзіцца і мемарыяльны музей пісьменніка.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ