нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Генрыкас Радаўскас ( Henrikas Radauskas ) 1910 – 1970

Радаўскас, Генрыкас, Radauskas, Henrikas Літоўскі паэт, перакладчык.

Нарадзіўся ў Кракаве ў 1910 годзе. Дзіцячыя гады ён правёў у невялічкай вёсцы недалёка ад гораду Панявежыс. Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю ў 1929 годзе, працаваў настаўнікам. У гэты перыяд у друку з’явіліся першыя вершы паэта. З 1930 па 1934 гг. вывучаў літоўскую, нямецкую, рускую філалогію ва Універсітэце імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Зарабляў сабе на жыццё дыктарам на радыё і рэдактарам Міністэрства адукацыі Літвы.

У 1935 годзе Радаўскас апублікаваў свой першы зборнік вершаў. Падчас вайны Радаўскас працаваў сакратаром упраўлення па справах мастацтва, рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва ў Каўнасе, а таксама загадчыкам вытворчасці. У 1944 годзе быў вымушаны ўцячы ў Нямеччыну і апынуўся ў акупаваным Саветамі Берліне. Там, у невялічкім пакоі Радаўскас працягваў пісаць. У тыя часы Радаўскас знаходзіўся пад моцным уплывам французскіх імпрэсіяністаў, барокавай музыкі, паэтаў-мадэрністаў Рыльке, Вэрлена, Малармэ, Тувіма, расійскіх сімвалістаў.

Пазней Радаўскас эміграваў у ЗША, дзе працаваў рабочым на мэблевай фабрыцы ў Чыкага. У 1959 годзе Радаўскас уладкаваўся на працу ў Бібліятэку Кангрэсу ЗША, дзе і працаваў сярод кніг, карцін і сяброў да самай смерці ў 1970 годзе.

Пры жыцці паэт выдаў чатыры зборнікі вершаў (тры з якіх былі надрукаваны ў Літоўскім эміграцыйным выдавецтве за мяжой). Перакладаў творы Гётэ, Гайнэ, Вэрлена, Цвайга, Мана, Ахматавай на літоўскую мову. Ягоныя вершы перакладзеныя на ангельскую, латышскую, эстонскую, фінскую, польскую, нямецкую, рускую і беларускую мовы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ