нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Анастасія Афанасьева ( Анастасия Афанасьева ) нар. 1982

Афанасьева, Анастасія, Афанасьева, Анастасия Украінская рускамоўная паэтка. Нарадзілася ў Харкаве. Скончыла Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, працавала судова-медыцынскім экспертам, псіхіятрам.

Яе вершы, проза, артыкулы па сучаснай паэзіі друкаваліся ў часопісах “Воздух”, “Вавилон”, “Новый мир”, “Урал2, “Новое литературное обозрение”, “©оюз писателей”, “ШО” і іншых.

А. Афанасьева – аўтар паэтычных зборнікаў “Бедные белые люди” (2005), “Голоса говорят” (2007), “Белые стены”, “Солдат белый, солдат чёрный” (абодва — М., 2010).

Лаўрэат прэміі часопіса “РЕЦ” (2005), “Рускай прэміі” (2006), прэміі “ЛитератуРРентген” (2007), двойчы трапляла ў шорт-ліст прэміі “Дэбют” (у намінацыях “паэзія” і “крытыка”).

Таксама выступае як перакладчык з украінскай. У сумесным перакладзе з Дзмітрыем Кузьміным у 2009 годзе выйшла кніга вершаў Алега Коцарава “Стечение обстоятельств под Яготиным”.

Яе вершы перакладалі на ангельскую, італьянскую, украінскую і беларускую мовы.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ