нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Алешандры Радрыгеш ( Alexandre Rodrigues ) нар. 1967

Радрыгеш, Алешандры, Rodrigues, Alexandre Бразільскі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1967 годзе. Навучаўся ў федэральным універсітэце Рыё Грандэ ду Сул (Universidade Federal do Rio Grande do Sul), мае ступень магістра міжнародных адносінаў.

Дзесяць гадоў адпрацаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыё-дэ-Жанэйра і муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколле Рыё), двух найбольш крымінагенных рэгіёнаў Бразіліі. З 1997 г. жыве ў штаце Порту Алегры, на поўдні краіны. У 2002—2005 гг. вёў калонку ў газеце Popular, дзе друкаваў свае апавяданні. У наступныя гады публікаваў свае творы, агляды, артыкулы і эсэ ў розных выданнях. З 2004 г. вядзе ў інтэрнэце блог пад назовам «Стаматалагічны кабінет» (www.gabinetedentario.org). Адносіць сваю творчасць да плыні фантастычнага рэалізму.

Пераклады твораў А. Радрыгеша на рускую мову выходзілі толькі ў Беларусі. 11 апавяданняў, перакладзеных Т. Шарупіч, былі апублікаваныя ў часопісе «Всемирная литература» (№ 4'2006). Першы пераклад на беларускую зроблены К. Мазурэнка і апублікаваны ў часопісе «Паміж» №5 (2006).
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ