Нарадзіўся 23 снежня 1939 году ў Навасібірску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Маскоўскага інстытуту замежных моваў (1967).Аўтар кніг паэзіі “От первого лица” (1981), “Жизнь идет” (1982), “Домашние задания” (1986), “Эхо” (1988, 1989), “Стихи” (1994), “Дайте договорить” (2002), “Лучшие времена” (2003).
Перакладае паэзію з нямецкай мовы, у тым ліку Р. М. Рыльке, Ф. Гёльдэрліна, Наваліса, А. Шаміса, Г. фон Гафмансталя, Б. Брэхта.
Лаўрэат фэстывалю паэзіі ў Ганэзэ (Італія, 1986); лаўрэат Еўрапейскай літаратурнай узнагароды ў Югаславіі (1987); уладальнік Македонскага літаратурнага жазла (Македонія). Сябра Саюзу пісьменнікаў Расіі і Саюзу пісьменнікаў Сербіі. Сябра расійскага ПЭН-цэнтру.
Вершы і проза В. Купрыянава перакладзеныя на ангельскую, балгарскую, нідэрландскую, македонскую, нямецкую, польскую, сербскую мовы.