нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Леапольда Лугонэс ( Leopoldo Lugones ) 1874 – 1938

Лугонэс, Леапольда, Lugones, Leopoldo Леапольда Лугонэс нарадзіўся 13 чэрвеня 1874 году ў забяспечанай сям’і ў Аргентыне. Малады Лугонэс уступіў у Нацыянальную гвардыю, а пасля працягваў кар’еру на дзяржаўнай службе ў паштовым аддзяленні. У 1896 годзе ён пакінуў бацькоўскі дом у правінцыі і пераехаў у Буэнас-Айрэс, дзе працаваў карэспандэнтам, а пасля рэдактарам буйной газеты. Там ён ажаніўся з Хуанай Гансалес.

У 1897 годзе выйшаў зборнік вершаў Лугонэса "Залатыя горы" (Las Montañas de oro), які прынёс яму нацыянальную вядомасць. У вершах адлюстравалася сувязь аўтара з эстэтыкай мадэрнізму. У пачатку ХХ стагоддзя Лугонэс стаў важнай фігурай у Аргентыне. Ён быў прызначаны галоўным інспектарам Нацыянальнай рады па адукацыі, накіраваны ў Парыж для даследчай працы. У гэты перыяд Лугонэс меў магчымасць сустракацца з еўрапейскімі аўтарамі і падтрымліваць сувязі з паўднёваамерыканскімі пісьменнікамі, што жывуць за мяжой.

Папулярнасць Лугонэса павялічылася ў 1909 годзе разам са з’яўленнем зборніка вершаў "Месяцовыя песні" (Lunario sentimental), які вельмі паўплываў на малодшае пакаленне аргентынскіх аўтараў. Важнай падзеяй у літаратурным жыцці стаў выхад зборніка лекцый пра эпічную паэму "Марцін Ф’ера" (Martín Fierro) пад назвай "Паядор" (El payador). Найлепшыя творы Лугонэса створаныя ў перыяд 1905–1910 гг. Гэта раман “Вайна гаўча” і паэтычны зборнік “Оды стагоддзю”: яны прысвечаныя сотай гадавіне незалежнасці Аргентыны.

Падарожжа Лугонэса па Еўропе працягвалася да Першай сусветнай вайны. Ён меў магчымасць назіраць за пасляваенным аднаўленнем. Лугонэс расчараваўся ў дэмакратычных формах праўлення і ў 1920-я гады прыняў ідэі фашызму. Выражаючы свой скрайні патрыятызм у літаратурных працах, Лугонэс стаў удзельнікам дзяржаўнага перавароту ў 1930 годзе, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал Хасэ Урыбуру. У канцы жыцця творы Лугонэса носяць характэрныя назвы “Моцная краіна” (La patria fuerte) і “Вялікая Аргентына” (La grande Argentina).

13 лютага 1938 году Леапольда Лугонэс скончыў жыццё самагубствам.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ