“І чытаць не буду, і выкінуць шкада” – з гэтым прынцыпам вырашыў змагацца амерыканец Рон Хорнбэйкер, які ў сакавіку 2001 году пакінуў у холе свайго гатэля 20 кніг, зрабіўшы на іх тлумачальныя надпісы.
О гэтая раскоша праехацца ў купэ цягніка Мінск–Магілёў! Можа, камусьці раскошай такое падарожжа і не падасца, але я люблю замовіць у ветлівага правадніка якіх-небудзь ласункаў, паўтыкаць у акно з кроплямі дажджу, пацягваючы каву, потым уладкавацца на сваім месцы (не, гэта зусім не тое самае, што трэсціся ў маршрутцы), уключыць кішэнны ПК і выбраць кніжку, у якую паглыбіцца.
Экслібрыс - гэта мініяцюрная графічная выява з тэкстам і малюнкам, якая месціцца на форзацы, першых старонках ці карэньчыку кнігі і нясе інфармацыю пра ўладальніка кнігі або пра тэматычную скіраванасць кнігазбору. Спачатку гэты знак называлі бібліятэчным (ад лац. Ex bibliotheca – "з бібліятэкі"), але ў пачатку ХХ стагоддзя гэтая назва была выцесненая тэрмінам "экслібрыс" (ад лац. Ex libris – "з кніг"), ці кніжны знак.
У сваім блогу Джозэф Саліван (Joseph Sullivan), аглядальнік The Book Design Review, напрыканцы года абраў найлепшыя, на яго погляд, вокладкі разнастайных кніг, што выйшлі цягам 2009 года.
Інтэрнэт-кнігарня amazon.com напрыканцы 2009 года прадставіла рэйтынг найлепшых кніжных вокладак, што з’явіліся сёлета на старонках крам, цешылі зрок і прываблівалі патэнцыйных пакупнікоў. Найцікавейшыя дызайнерскія рашэнні прадстаўлены ў 10 намінацыях.