Неяк пасьля самаадводаў маіх дарагіх і паважаных калегаў мне вельмі цяжка стрымацца, каб не зрабіць салідарны зь імі ўчынак. Аднак не хацелася б гэтым самым ствараць нейкія нязручнасьці вам або неяк вас пакрыўдзіць.
Таму зьвяртаюся да сяброў журы. Паважаныя сябры журы! Калі б раптам сталася так, што вы надумалі б аддаць свой голас за "Сараеўскае Мальбара" - калі ласка не аддавайце яго, а пакіньце на наступны год, калі я раптам траплю ў нейкі ліст зь вялікай кнігай таго самага Міленкі Ергавіча "Іншала, мадома, іншала", якая мае выйсьці да лета.
Шаноўная рэдакцыя,
каб ужо і ад сябе адвесці Вашыя нявінныя намёкі і падазрэнні, я далучаюся да перапросінаў Лявона Баршчэўскага, які сказаў акурат тое, што і я думаю.
А сітуацыя склалася простая, яна, -- як карова ў царкве. Карова ж і ў царкве ёсць карова, яна дае малако, сыр і масла, а не моліцца; а царква, у якой карова дае малако, сыр і масла, а не моліцца...
Прабачце, я сказаў толькі тое, што сказаў - і нікога зьняважыць або абразіць, крый Божа, не хацеў. І да прэміі стаўлюся зь вялікай павагай: хутчэй, я яе ня варты, а не яна мяне.
Згодна з вашай просьбай рэдакцыя часопіса "ПрайдзіСвет" прымае ваш самаадвод. Калі хтосьці з намінантаў лічыць, што прэмія не адпавядае яго ўзроўню, — гэта яго неад'емнае права. Аднак у далейшым просім не абражаць суддзяў падазрэннямі ў неаб'ектыўнасці — іх кампетэнтнасць не дае для гэтага ніякіх падставаў.
Я таксама, выказваючы сваю агромністую павагу да рэдакцыі "Прайдзісвету", не магу дазволіць сабе застацца ў сьпісе намінантаў - з адной простай прычыны: месяц таму я ўручаў, як сябра журы, прэмію "Дэбют" імя Максіма Багдановіча калектыву Вашай рэдакцыі. Абысьці намёк на камбінацыю "ты - мне, я - табе" тут проста ніяк не магчыма. І гэта датычыцца таксама тэарэтычна мажлівых маіх намінацый на будучыя ўзнагароды. Да таго ж, час, калі цешылі нейкія ўзнагароды (хоць іх шмат не было), для мяне прайшоў.
Яшчэ раз сьведчу сваё захапленьне працай "прайдзісьветаўцаў" -
Лявон Баршчэўскі,
10 красавіка 2012 г.
Дазволю сабе скарыстацца правам намінанта на прэмію "ПрайдзіСвета" і здымаю са спіса намінантаў сваю кандыдатуру.
З нязменнай павагай да калегаў перакладчыкаў і калектыву "ПрайдзіСвета" і сяброў журы.
Неяк пасьля самаадводаў маіх дарагіх і паважаных калегаў мне вельмі цяжка стрымацца, каб не зрабіць салідарны зь імі ўчынак. Аднак не хацелася б гэтым самым ствараць нейкія нязручнасьці вам або неяк вас пакрыўдзіць.
Таму зьвяртаюся да сяброў журы. Паважаныя сябры журы! Калі б раптам сталася так, што вы надумалі б аддаць свой голас за "Сараеўскае Мальбара" - калі ласка не аддавайце яго, а пакіньце на наступны год, калі я раптам траплю ў нейкі ліст зь вялікай кнігай таго самага Міленкі Ергавіча "Іншала, мадома, іншала", якая мае выйсьці да лета.
Дзякую і жадаю посьпехаў маім "канкурэнтам" :)
Сяргей Шупа,
16.04.2012, Прага
Васіль
каб ужо і ад сябе адвесці Вашыя нявінныя намёкі і падазрэнні, я далучаюся да перапросінаў Лявона Баршчэўскага, які сказаў акурат тое, што і я думаю.
А сітуацыя склалася простая, яна, -- як карова ў царкве. Карова ж і ў царкве ёсць карова, яна дае малако, сыр і масла, а не моліцца; а царква, у якой карова дае малако, сыр і масла, а не моліцца...
Згодна з вашай просьбай рэдакцыя часопіса "ПрайдзіСвет" прымае ваш самаадвод. Калі хтосьці з намінантаў лічыць, што прэмія не адпавядае яго ўзроўню, — гэта яго неад'емнае права. Аднак у далейшым просім не абражаць суддзяў падазрэннямі ў неаб'ектыўнасці — іх кампетэнтнасць не дае для гэтага ніякіх падставаў.
Яшчэ раз сьведчу сваё захапленьне працай "прайдзісьветаўцаў" -
Лявон Баршчэўскі,
10 красавіка 2012 г.
Дазволю сабе скарыстацца правам намінанта на прэмію "ПрайдзіСвета" і здымаю са спіса намінантаў сваю кандыдатуру.
З нязменнай павагай да калегаў перакладчыкаў і калектыву "ПрайдзіСвета" і сяброў журы.
Васіль Сёмуха
09.04.2012, г. Мінск