нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
КОНКУРС
прайдзісвет

Першы конкурс часопіса “ПрайдзіСвет”



прымеркаваны да выхаду другога нумару, прысвечанага літаратуры мадэрнізму, скончаны. Агулам на конкурс было даслана 24 пераклады. З вердыктам журы – перакладнікаў Андрэя Хадановіча, Марыйкі Мартысевіч і Сяргея Сматрычэнкі – і заўвагамі рэдакцыі (пераважна тэхнічнымі) можна пазнаёміцца ў нас на форуме ў адпаведных тэмах. Рашэнне пра друкаванне конкурсных перакладаў прымалася рэдакцыяй на падставе рэкамендацыяў журы, падсумоўваючы і выводзячы сярэдняе арыфметычнае . Адны пераклады суддзі прапускалі ў друк без дадатковых заўвагаў, іншыя – з рэкамендацыямі іх дапрацаваць. У апошнім выпадку пераклады будуць надрукаваныя, калі перакладнікі дапрацуюць вершы ў адпаведнасці з заўвагамі. Часу – тыдзень, да 14 верасня.

Сярод усіх перакладаў, прапушчаных у друк , суддзі таксама вызначылі фаварытаў. У выніку падсумавання балаў першыя тры месцы занялі перакладнікі:


1 месца: Андрэй Стэфановіч (stef):
“Ларэлея” Гіёма Апалінэра – з французскай,
санэт Фэрнанду Пэсоа – з ангельскай,
санэт Мілана Ракіча – з сербскай;

2 месца: Cliges:
“Аднастайнасць” Канстацінаса Кавафіса – з грэцкай;

3 месца: Алеся Башарымава (alesia):
“Песня” Дана Андэрсана – са шведскай.

Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у конкурсе. Калі ва ўдзельнікаў ёсць пытанні, сумневы, заўвагі, яны могуць выказаць іх у адпаведных конкурсных топіках. Разбіраць жа пераклад, здаецца, не менш цікава, чым яго рабіць. Толькі спачатку трэба зарэгістравацца, калі гэта яшчэ не зроблена :)

Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў!


З перакладамі пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца тут.

Рэдакцыя