Наталля Калядка
Нарадзілася ў Расіі ў Ніжнім Тагіле. Ва ўзросце трох гадоў бацькі пераехалі ў Слуцк, тут жа скончыла школу. У 1991 годзе паступіла ў МДПІЗМ (цяпер МДЛУ), які скончыла ў 1996 годзе. Пасля гэтага адразу ж паступіла ў аспірантуру на наваствораную кафедру замежнай літаратуры. У 1999 годзе Н. Калядка скончыла аспірантуру і з таго часу працуе выкладчыкам. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці – гатычная традыцыя ў сучаснай амерыканскай літаратуры, займаецца даследаваннем творчасці амерыканскай пісьменніцы Джойс Кэрал Оўтс. На рахунку Н. Калядка ўдзел у шматлікіх навуковых канферэнцыях як у Беларусі, так і за мяжой, яе навуковыя працы друкаваліся ў разнастайных беларускіх выданнях.