Ева Лявонава
Выкладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры “Гісторыя замежнай літаратуры” філалагічнага факультэта БДУ. Кандыдацкую дысертацыю “Проза ГДР пра Другую сусветную вайну: пытанні жанру і стылю” абараніла ў 1984 годзе. Аўтар шэрагу навуковых і навукова-метадычных кніг і артыкулаў, сярод якіх – “Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.” (1998), “Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў” (2002), “Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры” (2003).