Ціхан Чарнякевіч
Нарадзіўся 22 студзеня 1986 г. у Пінску. Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Журналістыка" і магістратуру пры ім. Цяпер працягвае сваё навучанне ў аспірантуры БДПУ. З 2008 г. - на сталай працы ў штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва". На сённяшні дзень - рэдактар аддзела прозы і паэзіі памянёнага выдання. Аўтар некалькіх дзесяткаў крытычных артыкулаў. Перманентна перакладае з украінскай, польскай і англійскай. Любіць жонку, сына і грушы. :)))