Ганна Янкута
Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), магістр філалагічных навук (ангельская літаратура). Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Айн Рэнд (Ayn Rand). Перакладае з ангельскай, польскай, нідэрландскай моваў.