нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
КРЫТЫКА

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша: "Узвышша"

15  лістапада  2011


“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай “Узвышша”, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Мінску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах.


На старонках “Узвышша” друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай класікай (раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, аповесці “Лявон Бушмар” К. Чорнага, “Ні госць ні гаспадар” Л. Калюгі, паэма “Кругі” У. Дубоўкі і інш.). Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблемаў (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы.


Спампаваць нумары часопіса “Узвышша” можна па спасылках ніжэй.


“Узвышша” №1 (13), 1929

1929_uzv_1(13).pdf

“Узвышша” №2 (14), 1929

1929_uzv_2(14).pdf

“Узвышша” №2 (асобны ліст), 1929

1929_uzv_2.pdf

“Узвышша” №3 (15), 1929

1929_uzv_3(15).pdf

“Узвышша” №4 (16), 1929

1929_uzv_4(16).pdf

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
каментары
Чытач напісаў(ла) 22:09:39, 15.11.2011
Проста вялічэзны дзякуй за такі трафунак! Чакаем іншых нумароў Узвышша ў электронным выглядзе.
пакінуць каментар