Сёння, 4 лістапада, на III Краснаярскім кірмашы кніжнай культуры, якую праводзіць Фонд Міхаіла Прохарава разам з урадам Краснаярскага края, быў аб’яўлены шорт-ліст літаратурнай прэміі “НОС”.Сярод фіналістаў прэміі:– Андрэй Аствацатураў. «Люди в голом»;– Таццяна Бачарова. «Новочеркасск: кровавый полдень»;– Леў Гурскі. «Роман Арбитман»;– Сяргей Носаў. «Тайная жизнь петербургских памятников»;– Андрэй Сцяпанаў. «Сказки не про людей»;– Алена Элтанг. «Каменные клены». Лаўрэат прэміі будзе абраны на адкрытым шоў пры канцы студзеня. Пераможца атрымае 700 тысячаў расійскіх рублёў, фіналісты – па 40 тысячаў, уладальнік прызу глядацкіх сімпатый – 200 тысячаў расійскіх рублёў.У чытацкім галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый на сайце прэміі ў лідэрах кніга «Перебежчик» Дана Маркавіча. Галасаванне працягнецца да 21 студзеня 2010 году, пры гэтым абраць можна адразу некалькі твораў.Літаратурная прэмія “НОС” (Новая словесность) была заснаваная дабрачынным Фондам Міхаіла Прохарава ў сакавіку 2009 году. Задачай прэміі з’яўляецца “выяўленне і падтрымка новых трэнадў у мастацкай слоўнасці на рускай мове”. У конкурсе на атрыманне прэміі ўдзельнічаюць празаічныя творы любых жанраў, ад традыцыйных раманаў да эксперыментальнай прозы і зборнікаў апавяданняў.Прэзідэнт прэміі – журналіст Мікалай Сванідзэ, які таксама ёсць адным з сябраў журы. Акрамя яго, у лік суддзяў уваходзяць паэт і крытык Алена Фанайлава, літаратар і журналіст Кірыл Кобрын, журналіст Уладзіслаў Талстоў, філолаг і гісторык культуры Марк Ліпавецкі і сацыёлаг Аляксей Левінсон (старшыня журы).