нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Прэмія імя Камоэнса (Партугалія/Бразілія)

05  чэрвеня  2009
2 чэрвеня 2009 году стала вядомае імя пераможцы Прэміі імя Камоэнса (Prémio Camões), галоўнай літаратурнай прэміі ў партугаламоўным свеце. Упершыню за ўсю гісторыю існавання Прэміі яе атрымаў прадстаўнік Рэспублікі Каба-Вэрдэ, 68-гадовы пісьменнік і журналіст Арменіу Адруалду Віэйра э Сілва (Arménio Adroaldo Vieira e Silva).

Сеньёр Арменіу Віэйра нарадзіўся ў 1941 годзе ў горадзе Прая, Каба-Вэрдэ. Журналіст, былы рэдактар газеты Voz di Povo. Аўтар 5 кніг:
“Вершы” (Poemas). Лісабон, 1981
“Выбранец Сонца” (O Eleito do Sol). Прая, 1990
“Вершы” (Poemas). 2-е выданне. Міндэлу, 1998
“У пекле” (No Inferno). Прая і Міндэлу, 1999
“МІТАграфіі” (MITOgrafias). Міндэлу, 2006

Прэмія імя Камоэнса (Prémio Camões) створаная ўрадамі Партугаліі і Бразіліі ў 1988 годзе, уручаецца штогод. За 21 год існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі 9 аўтараў з Партугаліі, 8 з Бразіліі, 2 з Анголы і па 1 з Мазамбіку і Каба-Вэрдэ. Сярод пераможцаў прэміі – такія прызнаныя аўтары, як бразільцы Жоржы Амаду, 1994 (Jorge Amado), Рубэнь Фансэка, 2003 (Rubem Fonseca) і Жуау Убалду Рыбэйру, 2008 (João Ubaldo Ribeiro), партугальцы Жузэ Сарамагу, 1995 (José Saramago), Эўжэніу ды Андрадэ, 2001 (Eugénio de Andrade), Агушціна Бэса-Луіш, 2004 (Agustina Bessa-Luís), Антоніу Лобу Антунэш, 2007 (António Lobo Antunes).

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар