нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Міжнародная прэмія імя Ромула Гальегаса за найлепшы раман

11  чэрвеня  2009
4 чэрвеня 2009 году адна з найвышэйшых літаратурных узнагародаў гішпанамоўнага свету была прысуджаная 55-гадоваму калумбійскаму пісьменніку Ўільяму Аспіна (William Ospina) за раман “Краіна карыцы” ("El país de la canela"). На конкурс была прадстаўленая рэкордная колькасць твораў – 274 творы аўтараў з 16 краінаў Лацінскай Амерыкі, а таксама ЗША, Гішпаніі, Італіі, Малдовы, Францыі.

Сеньёр Аспіна – вядомы публіцыст, паэт і эсэіст, адзін з найбольш уплывовых лацінаамерыканскіх інтэлектуалаў свайго пакалення. Яго першы раман “Урсуа” ("Ursúa"), прысвечаны жыццю гішпанскага канкістадора Пэдра дэ Урсуа, выйшаў у 2005 годзе. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў, шматлікіх літаратурных эсэ. У 1995 годзе Ўільям Аспіна стаў лаўрэатам Нацыянальнай паэтычнай прэміі Калумбійскага інстытуту культуры.

Прэмія, памер якой складае 100 тыс. еўра, будзе ўрачыста ўручаная сёлетняму лаўрэату 2 жніўня, у дзень народзінаў венесуэльскага пісьменніка і палітыка Ромула Гальегаса. Прэмія была заснаваная ўрадам Венесуэлы ў 1964 годзе, сярод яе першых пераможцаў – Марыё Варгас Льёса, Габрыэль Гарсія Маркес і Карлас Фуэнтэс.

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар