нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін

12  чэрвеня  2009
Абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін 11 чэрвеня быў абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін (Ірландыя).

Амерыканскі пісьменнік Майкл Томас (Michael Thomas) заваяваў найбуйнейшую міжнародную літаратурную прэмію ІМПАК-Дублін (International Dublin/IMPAC Literary Award), вядомую самымі шчодрымі прэміяльнымі ў свеце – 100 тыс. еўра – і вельмі жорсткай канкурэнцыяй: правам на вылучэнне кандыдатаў карыстаюцца больш за 150 бібліятэчных сістэмаў найбуйнейшых гарадоў свету.


Поспех 41-гадоваму выкладчыку з Бостана прынёс яго дэбютны раман “Заняпалы чалавек” (Man Gone Down), гісторыя найлепшых і найгоршых намераў добраўпарадкаванага, на першы погляд, грамадства Амерыкі, гісторыя перакрыўленай амерыканскай мары, гісторыя адчайных спробаў пазбегнуць пройгрышу, на які, здаецца, жыццё запраграмавана.

Рэцэнзія NY Times тут

Прэмія International Dublin/IMPAC Literary Award заснаваная ў 1996 годзе мэрыяй Дубліна і міжнароднай кансалтынгавай кампаніяй IMPAC (Improved Management Productivity and Control), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Флорыдзе. Уручаецца штогод аўтару за адзін твор, напісаны ці перакладзены на ангельскую мову.
падрыхтавала Наталля Козінцава


  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар