нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Нідэрландская літаратурная прэмія-2009

12  чэрвеня  2009
Нідэрландская літаратурная прэмія-2009 Лаўрэатам Нідэрландскай літаратурнай прэміі (Prijs der Nederlandse Letteren) сёлета зрабіўся Сэйс Натэбом (Cees Nooteboom, нар. 1933, сапраўднае імя – Карнэліс Ёханэс Якабус Марыя Натэбом) – нідэрландскі пісьменнік, перакладчык, журналіст, ганаровы доктар Каталіцкага універсітэту ў Брусэлі, аўтар шэрагу раманаў, многія з якіх перакладзеныя на розныя мовы свету, у тым ліку на рускую (раманы «Наступная гісторыя», «Рытуалы», «Дзень памінання», «Філіп і іншыя»). Лаўрэат шэрагу прэстыжных літаратурных прэміяў (прэмія Канстантайна Хёйгенса, Хуга Баля, Гётэ і інш.), намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.

кнігаНідэрландская літаратурная прэмія з 1956 г. ўручаецца кожныя тры гады аўтарам з Нідэрландаў і Бельгіі (з 2005 г. – яшчэ і з Сурынаму) і лічыцца самай прэстыжнай прэміяй за творы нідэрландскамоўнай літаратуры. У склад журы ўваходзяць тры нідэрландцы, тры бельгійцы і адзін сурынамец. У 1959 г. прэмію атрымаў адзін з найбуйнейшых нідэрландскіх паэтаў ХХ ст. Адрыян Роланд Холст. У гэтым годзе сума прэміі, якую з 1986 г. уручае Нідэрландскі моўны саюз, склала 40 тыс. еўра.

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар