нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

КнігарняЎгалерэі запрашае на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза

30  студзеня  2010
КнігарняЎгалерэі запрашае на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза Літаратурная кавярня ў межах працы суполкі запрашае ў аўторак, 2 лютага, у 19.00 на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза (Tristan Hughes).

Брытанскі пісьменнік Трыстан Х’юз жыве паміж двума сусветамі.

Нарадзіўшыся ў Канадзе, ён ва ўзросце двух гадоў пераязджае разам з бацькамі на валійскі востраў Ініс Мон, дзе жыве і цяпер. Але сувязь з канадскімі каранямі не страцілася. Хоць ён і вырас на паданнях і легендах валійскага вострава, канадская і амерыканская літаратура выклікаюць у яго не меншую цікавасць. Такая падвоенасць не магла не паўплываць на яго як на пісьменніка.

Трыстан Х’юз тлумачыць гэта наступным чынам: “Калі твае карані з розных месцаў, ты не можаш цалкам, да канца належаць толькі аднаму з іх. Ты глядзіш на іх адначасова з вонкавай і ўнутранай перспектывы. Сёння ёсць цудоўная магчымасць досыць танна вандраваць па свеце, у той жа час узнікае жаданне мець нацыянальную ідэнтычнасць, радзіму і магчымасць вяртацца”.

Такім чынам, ягоныя героі – як і сам ён, – гэта часцяком людзі нетутэйшыя або вандроўнікі, што пабывалі ў далёкіх краях. Аўтара цікавяць ўзаемадачыненні паміж блізкасцю і аддаленасцю, чалавецтвам і прыродай, уплыў мінуўшчыны на сённяшняе жыццё.

Трыстан Х’юз абараніў доктарскую дысертацыю па літаратуры Амерыкі і краінаў Ціхага акіяну. Ягоныя папярэднія раманы “Вежа” (The Tower) і “Адашліце маё астылае цела дамоў” (Send My Cold Bones Home) былі высока ацэненыя ў Вялікабрытаніі.

“Вяртанне” (Revenant)– трэці раман пісьменніка.

У гэтым рамане Трыстан Х’юз апавядае пра трох сяброў (Нэйла, Рыкі і Стэфі), якія пасля 10-гадовага расстання сустракаюцца ў валійскай вёсачцы, дзе яны выраслі, як яны наведваюць старыя мясціны дзяцінства і задуменна ўзгадваюць адсутную Дэл, чацвертую сяброўку з іх кампаніі.

Змрочны аповед вядзецца ад імя трох герояў, іх гісторыі пераплятаюцца, апісваючы падзеі то дзяцінства, то дарослага жыцця. Як і ў любой гісторыі пра прывідаў, аўтар увесь час трымае чытачоў у напружанні. Да самага заканчэння раману дакладныя абставіны смерці Дэл, як і ейны характар, застаюцца незразумелымі, цьмянымі і недасягальнымі.

Abibliotheca anglica nova
Выдавецтва Логвінаў
Кнігарня галерэі “Ў”
Пр. Незалежнасці 37a
+375 291 33 48 59
+375 293 74 91 86
паводле budzma.org
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар