нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Сучасная беларуская літаратура ў новай кнізе Арнольда Макміліна

01  лютага  2010
Сучасная беларуская літаратура ў новай кнізе Арнольда Макміліна У выдавецтве Maney Publishing у Лідсе выйшла кніга Арнольда Макміліна “Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day” (Пісанне ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да нашых дзён).

Аўтар – найбольш значны англамоўны літаратуразнаўца, які даследуе беларускую літаратуру.

Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць у беларускай літаратуры, як і стагоддзе таму), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Някляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя раздзелы. Таварыствы “Тутэйшыя” і “Бум-Бам-Літ” вылучаныя ў асобныя раздзелы, як і аўтары з Полацку, Гародні і Гомеля (раздзел “Літаратура па-за метраполіяй”).

Кнігу можна замовіць праз Амазон, яе поўны кошт – £75. Прэзентацыя кнігі адбудзецца 26 лютага ў 17.30 у Masaryk Room, floor 4, SSEES, 16 Taviton St, London WC1H 0BW.
паводле belarusians.co.uk
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар