нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Выстава мініяцюрных выданняў “Дзівосы на далонях”

04  лютага  2010
Выстава мініяцюрных выданняў “Дзівосы  на далонях” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 4 лютага ў 18.30 запрашае на адкрыццё выставы мініяцюрных выданняў “Дзівосы на далонях” з калекцыі Яўгена Ксеневіча і фондаў музея.

Пачатак збіральніцтва рукапісаў і кніг у нашай краіне адносяць да ХVІ ст. У другой палове ХХ ст. узнікла новая галіна збіральніцтва, якая пазней стала шырока вядомая як рух аматараў мініяцюрнай кнігі.

Мініяцюрная кніга Беларусі мае сваю гісторыю. Першыя такія кнігі з’явіліся ў нашай краіне ў XVII – XVIII стст.: Малітваслоў (Магілёў, 1695), Святцы (Супрасль, 1786).

Прыкладна толькі адна са 100 000 кніг выдаецца ў мініяцюрным фармаце. Такія кнігі вельмі рэдкія. Мініяцюрныя выданні заўсёды выклікаюць цікавасць сваім памерам, зручнасцю ў карыстанні і змястоўнасцю.

На выставе прадстаўленыя кнігі самай рознай тэматыкі: зборнікі сусветна вядомых паэтаў і празаікаў розных часоў, пачынаючы з эпохі Сярэднявечча, шматлікія даведнікі і энцыклапедыі, якія змяшчаюцца ў кішэні, гумарыстычныя выданні.

Асобны раздзел прадстаўляюць мініяцюры пра Беларусь, зборнікі твораў класікаў нашай літаратуры, каштоўнасці духоўнай спадчыны, а таксама эксклюзіўная калекцыя мініяцюрных выданняў твораў Сяргея Ясеніна.

Выстава прысвячаецца 520-годдзю з дня нараджэння першадрукара і асветніка Ф. Скарыны.

Сярод запрошаных на мерапрыемства – мастакі кнігі, бібліятэкары, выдаўцы, музейныя супрацоўнікі.

Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 15.
Тэл. 334-56-21
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар