нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Іван Бунін па-беларуску. Прэзентацыя кнігі перакладаў

05  лютага  2010
Іван Бунін па-беларуску. Прэзентацыя кнігі  перакладаў КнігарняЎгалерэі і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляюць прэзентацыю кнігі беларускіх перакладаў выбраных твораў нобелеўскага лаўрэата, класіка рускай літаратуры Івана Буніна, што пройдзе 10 лютага.

У кнігу ўвайшлі пераклады апавяданняў са знакамітага зборніка “Цёмныя алеі”, аповесці, раман “Жыццё Арсеньева”. Пераклад твораў Буніна зрабіў вядомы беларускі тэатральны педагог, спецыяліст па сцэнічнай мове, прафесар Андрэй Каляда.

Падчас прэзентацыі Андрэй Каляда не толькі распавядзе пра свае пераклады, але і зачытае ўрыўкі з твораў Буніна.

У якасці вядучага імпрэзы выступіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафесар Вячаслаў Рагойша.

Сярод запрошаных -- літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, паэты Анатоль Вярцінскі і Вера Буланда.

Таксама можна будзе азнаёміцца і з іншымі перакладамі Андрэя Каляды. А гэта: пераклады твораў Ф. Дастаеўскага –“Аповесці. Апавяданні” (2002), “Выбраныя творы” (2004), кніга перакладаў п’ес замежных драматургаў – “Лялечны дом” (2006) і іншыя кнігі. Гэтыя кнігі можна будзе ўбачыць на адмысловай выставе, якая будзе дзейнічаць падчас імпрэзы.

Адрас КнігарніЎгалерэі: г Мінск, пр.Незалежнасці, 37А.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 10 лютага. Пачатак а 19:00.

Уваход вольны.
КнігарняЎгалерэі
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
каментары
to Янка напісаў(ла) 22:47:50, 17.02.2010
чытаць, можа, і лепш. але ж і перакладаць ніхто не замінае.
Янка напісаў(ла) 20:53:44, 17.02.2010
Ці не лепш чытаць Буніна ў арыгінале?
пакінуць каментар