нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Алесь Бадак: «Всемирная литература» знікне як самастойнае выданне

15  чэрвеня  2009
Алесь Бадак, які нядаўна ўзначаліў часопіс «Нёман», распавёў, чым найперш зоймецца на новай пасадзе, а таксама падзяліўся навінамі пра лёс часопіса «Всемирная литература».

«Самае новае, што нас чакае ў найбліжэйшы час — гэта з’яўленне двух часопісаў у адным. «Всемирная литература» знікне, як самастойнае выданне, але будзе выходзіць у якасці раздзела ў часопісе «Нёман» — патлумачыў А. Бадак. Прычынай такіх пераменаў галоўны рэдактар назваў малы наклад «ВЛ». Па яго словах, апошнім часам у выдання ўзніклі праблемы з падпіскай: «Існавала пэўная насцярога ў падпісчыкаў да часопісу. Найперш гэта датычыць індывідуальнай падпіскі». Іншая рэч — «Нёман», які яшчэ ў 80-я гады выходзіў амаль стотысячным накладам і заваяваў папулярнасць чытачоў па-за межамі Беларусі. Цяпер творы замежных аўтараў будуць друкавацца ў «Нёмане» ў выглядзе асобнага раздзелу, які і будзе называцца «Сусветная літаратура». «Гэта будзе і проза, і паэзія, і эсэістыка. І крытыка» — зазначыў сп. Бадак. Галоўнай праблемай, звязанай з друкаваннем перакладаў, ён назваў пытанне аўтарскіх правоў, наяўнасць прафесійных перакладчыкаў. «Будзем працаваць — шукаць таленавітых аўтараў і Беларусі, і за мяжой» — дадаў літаратар на развітанне.

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар