нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Дж. Роўлінг вінавацяць у плагіяце

16  чэрвеня  2009
Супраць пісьменніцы Джоан Роўлінг, аўтаркі знакамітай серыі кніг пра Гары Потэра, а таксама выдавецтва Bloomsbury Publishing, дзе серыя была надрукаваная, высунутыя абвінавачванні ў плагіяце.

Заяўнікамі пазову выступаюць спадкаемцы амерыканскага пісьменніка Эдрыяна Джэйкабса. Яны сцвярджаюць, што ў сваёй кнізе “Гары Потэр і Кубак Агню” Роўлінг выкарыстала сюжэтныя лініі з "Прыгодаў чараўніка Ўілі" ("The Adventures of Willy the Wizard – No 1 Livid Land") – кнігі, напісанай Джэйкабсам яшчэ ў 1987 годзе.

Абвінаваўцы таксама зазначаюць: апроч таго, што ў кнігах сустракаюцца сюжэтныя супадзенні, паслугамі цяперашняга літаратурнага агента дзіцячай пісьменніцы Крыстафера Літла некалі карыстаўся і Эдрыян Джэйкабс, які, па словах спадкаемцаў, у 1997 годзе памёр “у галечы” ў Лонданскім хоспісе.

Ужо стала вядома, што Bloomsbury Publishing адмаўляе абвіначванні, называючы іх “беспадстаўнымі, неабгрунтаванымі і непраўдзівымі”. Прадстаўнікі выдавецтва настойваюць, што Джоан Роўлінг ніколі не чула пра Эдрыяна Джэйкабса, а таксама не бачыла і не чытала “Прыгодаў чараўніка Ўілі” да 2004 году, калі гэтыя абвінавачанні былі высунутыя ўпершыню.

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар