Пісьменнік з Екацярынбурга Уладзімір Блінаў быў уганараваны мясцовай літаратурнай прэміяй за сваю кнігу “Раман без назвы”. Як перадае ІТАР-ТАСС, твор екацярынбуржца выбітны тым, што складаецца ўсяго з аднаго радка.Цырымонія ўганаравання так званай “Нобелеўскай прэміяй «Бука»” прайшла ў Екацярынбургу ў сераду, 3 сакавіка. Блінаў атрымаў прэмію за “самы арыгінальны ў 2009 годзе твор, што развівае прынцыпы мінімалізму ў літаратуры Расіі”. Разам з прызнаннем арыгінальнасці яго рамана Блінаў атрымаў спецыяльны медаль і дыплом.У рамане, напісаным Уладзімірам Блінавым, прысутнічае ўсяго адзін выраз: “Не надо! Я сама”. Акрамя гэтага выразу, у кнізе ўтрымліваюцца ілюстрацыі, а таксама артыкул літаратурнага крытыка Канстанціна Камарова.Колькі часу спатрэбілася Блінаву, каб напісаць гэты раман, а таксама іншыя падрабязнасці працы над творам, не паведамляюцца.“Нобелеўская прэмія «Бука»” была заснаваная арт-рухам “Старик Букашкин”, які, у сваю чаргу, з’явіўся пасля смерці выдомага екацярынбуржскага мастака і пісьменніка Яўгенія Малахіна. Пакуль прэмія ўручаецца толькі у галіне літаратуры, аднак у будчым арганізатары абяцаюць не пакідаць без увагі і іншыя накірункі мастацтва.