нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Лявон Вольскі запісаў альбом на вершы беларускіх класікаў

04  сакавіка  2010
Лявон Вольскі запісаў альбом на вершы беларускіх класікаў 23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту — вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.



На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

«Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, — распавядае Лявон Вольскі. — Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш «Немец». Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект».

Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі «N.R.M.» і «Крамбамбуля» разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому «Белая яблыня грому» вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст — ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

«На жаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, — прызнаецца ён. — А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую».
паводле naviny.by
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар