нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Прэзентацыя кнігі Змітра Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”

09  сакавіка  2010
Прэзентацыя кнігі Змітра Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы” 16 сакавіка 2010 года ў 18:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 13) пройдзе прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”.

У імпрэзе возьмуць удзел:

Адам Глобус
Альгерд Бахарэвіч
Міхась Башура
Андрэ Бём
Барыс Пятровіч
Зміцер Плян
Ірына Шаўлякова
Маргарыта Аляшкевіч
Алесь Родзін
Сяргей Календа
Пятро Васючэнка
Ірына Скарапанава
Вольга Гапеева
Арцём Кавалеўскі

Музычнае забяспячэнне ад гурта: “THE WINTER WAR IN TIBET”.

Уваход вольны!!!

Прэзентацыя ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Раман “Замак пабудаваны з крапівы”:

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы” – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар